Аляксандр Малей. Партрэт горада / Александр Малей. Портрет города | ВЦСМ
Словы Аляксандра Малея да выставы "Партрэт горада-2020", якая адбылася летам 2020 года ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Аляксандр Малей - вядомы беларускі мастак, заснавальнік творчага аб'яднання "Квадрат", сябра Беларускага саюза мастакоў. У сваёй творчасці, выкарыстоўваючы прасторавыя і духоўныя адкрыцці супрэматызму, Аляксандр Малей стварае ўласную, персаніфікаваную канцэпцыю прасторы. Асноўнымі мастацкімі сродкамі выразу такога прасторавага мыслення робяцца аб’екты і інсталяцыі, у якіх аўтар злучае карціну і трохмерныя аб’екты. Праект «Партрэт горада» скіраваны на знаёмства віцяблян і гасцей горада з сучасным мастацкім жыццём Віцебска і арыентаваны на дэманстрацыю работ, прысвечаных гораду. У 2020 годзе ён адбыйўся ў дзясяты раз. Традыцыйна яго арганізатарамі выступілі Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага саюза мастакоў. “Партрэт горада-2020” – гэта 45 работ 20 мастакоў, у якіх адлюстроўваны усе асаблівасці віцебскага мастацтва, разнастайнасць сучасных і класічных інтэрпрэтацый жанраў выяўленчага мастацтва. Варта адзначыць, што “Партрэт горада” – гэта не проста віцебскія гарадскія пейзажы, гэта, незалежна ад абранага стылю і жанру, у першую чаргу, самі мастакі і іх творчасць, што і ёсць твар горада, яго партрэт.
Название:
Аляксандр Малей. Партрэт горада / Александр Малей. Портрет города | ВЦСМ
Категория:
Разное