Буктрэйлер да кнігі-квэста Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Ключ ад Вялікай Каштоўнасці"
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне ру- салак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некаторыя з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі. Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоў- ных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера. Буктрэйлер створаны творчай камандай Ждановіцкай сярэдняй школы. Акцёры: вучні Ждановіцкай сярэдняй школы Аркадзь Сакалоўскі і Вікторыя Міцкевіч
Название:
Буктрэйлер да кнігі-квэста Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Ключ ад Вялікай Каштоўнасці"
Категория:
Разное