Заранак срэбны
Музыка і выкананне Наталлі Нікіцінай, верш Яўгена Бартніцкага *** Заранак срэбны. А-га-гу! - Навокал ціха, сонна, цмяна… З галля ў ладонь сваю збяру Пух разарваны ад тумана. У шалік шоўкавы звяжу Цыб’я самотнага слязіны, Начы сшарэлую мяжу У ценяў скрыю валасіны. Адчую пах, што на зары Буяе моцай адраджэння, Красу вяльможнае пары, Свабоды сілу абуджэння. Нап’юся чыстае вады З пякучай холадам крыніцы, Амыю стомы ўсе сляды Крыштальным водарам жывіцы. Шырока сэрца расчыню, Самоты даўняе нягоды Ператвару ў маю вясну - І затулю ў ім назаўсёды 22 сакавіка 2010 02.00
Название:
Заранак срэбны
Категория:
Разное